Министерство образования Республики Беларусь
                                                                           Отдел образования, спорта и туризма администрации Ленинского района г. Гродно

 
 

                                                Музеи и музейные комнаты лицея

                                   государственного учреждения образования

                                                   "Лицей № 1 г. Гродно"

 
 

Место музейной педагогики в воспитательном пространстве лицея

Музейная педагогіка ў адукацыйным працэсе ўстановы адукацыі


Прагрэс не стаіць на месцы, час бяжыць хутка, інавацыі прыходзяць у школы, становяцца на карысць адукацыі і выхавання маладога пакалення. Інклюзіўныя, інтэрактыўныя, сучасныя камп'ютарызаваныя метады навучання і выхавання усё шырэй знаходзяць сваё ўвасабленне ў сучаснай сістэме адукацыі. Крочыць разам з часам імкнецца і ліцэй №1 г. Гродна, дзе зберагаюць традыцыі і ўводзяць навацыі, каб палепшыць узровень адукацыі ліцэістаў і спрасціць працэс назапашвання ведаў. Аднак у пагоні за найноўшымі моднымі педагагічнымі кірункамі, метадамі і формамі, настаўнікі ліцэя не адмаўляюцца і ад класічных, праверанных часам інструментаў, якія тым не менш працуюць на карысць сучасных патрабаванняў і інтарэсаў вучняў, на справу выхавання асобы, грамадзяніна, беларуса.
Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ліцэя з'яуляецца адукацыя праз выхаванне. Гэты напрамак забяспечваецца ў тым ліку і праз такі традыцыйны інтэрактыўны метад, які вядомы ў Гродна яшчэ з часоў Жана Эмануэля Жьлібера, Яўстафія Арлоўскага і Яна Каханоўскага, якія ладзілі са сваімі вучнямі экспедыцыі па родным краі, збіралі цікавыя рэчы, якія пазней выкарыстоўваліся на уроках і станавіліся экспанатамі протамузейных збораў.
Краязнаўства з тых часоў пераканаўча сцвердзілася як дзейсны сродак выхавання вучнёўскай моладзі. Магчымасці ж школьнага краязнаўства практычна неабмежаваныя, бо веданне свайго краю дазваляе глыбей пазнаць самога сябе, сфарміраваць уласны светапогляд.
Шматгадовы досвед ліцэя ў гэтым напрамку з кожным чэрвеньскім выпускам толькі больш упэўнівае педагогаў у правільнасці абранага шляху. На дадзены момант у ліцэі функцыянуюць тры музейныя пакоі (ваенна- патрыятычнага выхавання, інтэрнацыяльнага сяброўства і міжнароднага супрацоўніцтва, рэсурсу і энергазберажэння) і паўнавартасны музей "Гісторыі педагогікі Гарадзеншчыны ХII-ХХI ст.", які рыхтуецца да атрымання статуса "народны". На верасень запланавана адкрыццё музейнага пакою спорту і экалагічнага турызму, што ўяўляе сабой цэлы комплекс, які складаецца з музейнай экспазіцыі, кабінета для тэарэтычнай падрыхтоўкі ліцэістаў па фізічным выхаванні і здароўю, дзе можна будзе паглядзець на вялікім экране спартыўныя спаборніцтвы, спартыўнай залы і летняй эксперыментальнай экалагічнай пляцоўкі пад адкрытым небам. У бліжэйшых планах стварэнне яшчэ некалькіх музейных пакояў і удасканальванне існуючых.

Асаблівасці нашых музейных праектаў наступныя:

•           музей і музейныя пакоі выспелі ў калектыве аднадумцаў, а не ствараліся пад прымусам, таму іх вызначае высокая якасць, інфармацыйнасць і нагляднасць, а некаторыя экспанаты ўвогуле маглі б упрыгожваць абласныя краязнаўчыя музеі;

•           музей і музейныя пакоі не выключаны з кабінетнага фонду (там праходзяць заняткі па гісторыі, дапрызыўнай падрыхтоўцы, замежнай мове, астраноміі і фізіцы), не зачынены ад вучняў, яны ўключаны ў ліцэйскае асяроддзе, таму кожны ліцэіст можа не толькі наведваць экспазіцыі, але і прыняць удзел у іх папаўненні, стварэнні новых, стаць экскурсаводам, запрасіць бацькоў і сяброў, стаць удзельнікам краязнаўчай лабараторыі і займацца краязнаўствам, крочыць разам са сваімі настаўнікамі і іншымі ліцэістамі ў экспедыцыях па родным краі і інш.;

•           музей і музейныя пакоі не адарваны ад жыцця, а прысвечаны найбольш актуальным бакам існавання сучаснага грамадства: экалогіі і збераганню рэсурсаў, захаванню гістарычнай памяці, спорту і фізічнаму развіццю асобы, выхаванню патрыятызму і гістарычнай самасвядомасці, захаванню стабільнасці, развіццю сяброўства і супрацоўніцтва ў міжнароднай супольнасці;

•         супольная дзейнасць ліцэістаў, выпускнікоў, настаўнікаў і адміністрацыі, занятых агульнай справай у музеі і музейных пакоях дазваляе наблізіць педагога да вучняу і наадварот, дазваляе спрасціць шляхі пошуку ўзаемапаразумення, наладзіць чалавечыя, а не фармальныя ўзаемаадносіны паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу, знайсці аднадумцаў, паспяхова адаптавацца і інтэгравацца ў ліцэйскім асяродку (што даволі актуальна, бо час ліцэіста кароткі - 2 гады);

•         супрацоўніцтва з абласнымі музеямі і музейнымі пакоямі іншых устаноў адукацыі, якое ажыццяўляюць нашы музейныя пакоі, дазваляе кіравацца найноўшымі тэндэнцыямі ў музейнай справе, валодаць свежай інфармацыяй, атрымліваць своечасовыя прафесійныя кансультацыі, што асабліва актуальна пры ідэнтыфікацыі і атрыбуцыі экспанатаў, а таксама ўстанаўлення іх каштоўнасці;

•         кожны з праектаў мае сваю "разынку" (изюминку), якая стварае непаўторны вобраз экспазіцыі, сваю атмасферу, прыцягвае ўвагу, легка запамінаецца вучням і наведвальнікам. У музеі гісторыі педагогікі (кіраўнік - А.П. Госцеў) вучні маюць магчымасць акунуцца ў атмасферу савецкай школы, пасядзець за старой партай 1950-1960-ых гг., паспрабаваць скарыстацца пяром і чарнільніцай-невылівачкай.

У музейным пакоі рэсурсу і энергазберажэння (кіраўнік - Трубнікава Н.І.) асаблівую цікавасць выклікаюць старажытныя хатнія прылады: прасы, шчыпцы для прычосак і цэлая калекцыя лямпачак.Набліжае слаўныя старонкі ваеннай гісторыі да ліцэістаў у музейным пакоі ваенна-патрыятычнага выхавання (кіраўнік - Сенчанкаў У.Ф.), стэнд, які прысвечаны партызанскаму і франтавому мінуламу бацькоў, а таксама бабуль і дзядуль настаунікаў ліцэя. Далёкая гісторыя становіцца да ліцэістаў бліжэй, успрымаецца на эмацыйным узроуні, а настаўнікам дае магчымасць выказаць павагу да сваіх продкаў, ганарыцца іх ратнымі подзвігамі, па-іншаму асэнсоўваць ваенную штодзённасць.У музейным пакоі інтэрнацыяльнага сяброўства і міжнароднага супрацоўніцтва (кіраўнік - Сарокіна Н.А.) дзеці не толькі знаёмяцца з замежнымі сістэмамі адукацыі і выхавання, даведваюцца пра краіны, гарады і навучальныя ўстановы, з якімі ліцэй заключыў дамовы па супрацоўніцтву, але і самі могуць паўдзельнічаць у міжнародных праектах і нават выехаць за мяжу па абмену.
У яшчэ не адчыненым пакоі спорту і экалагічнага турызму ўжо праходзілі сустрэчы з вядомымі спартсменамі (ў тым ліку з алімпшцам А. Курловічам), а на летняй эксперыментальнай экалагічнай пляцоўцы вучні, якія абралі хіміка-біялагічны профіль, змогуць займацца падчас урокаў і факультатываў, усе аматары спорту змогуць глядзець розныя спаборніцтвы, у тым ліку футбольныя і хакейныя матчы, атрымліваючы навыкі карэктных паводзін падчас такіх мерапрыемстваў.
Карысць ад школьнай музейнай педагогікі адчуваюць і супрацоўнікі дзяржаўных музеяў. Ліцэісты, якія стваралі ці наведвалі школьныя экспазіцыі, маюць досвед музейнай справы, разумеюць кошт працы музейшчыкаў, актыўна цікавяцца не толькі прадстауленымі экспанатамі, але і іх гісторыяй, тым, як яны патрапілі ў музей, часам задаюць "прафесійныя" пытанні.
Самі маладыя экскурсаводы адзначаюць, што сталі больш свабодна трымацца на людзях. Досвед публічных выступленняў зрабіў іх больш раскаванымі, гаваркімі, стала прасцей наладжваць зносіны з незнаемымі людзьмі.
Экспедыцыі па родным краі істотна адрозніваюцца ад звычайных экскурсій, дзе школьнікам адведзена пасіўная роля. У экспедыцыях ліцэісты заняты даследваннем краю: збіраюць вусную гісторыю, экспанаты для музеяў і музейных пакояў, знаёмяцца з жывёльным і раслінным светам, робяць замалёукі і фотаздымкі, самі наладжваюць свой побыт. Усе гэта стварае ўмовы не толью для карыснага адпачынку і назапашвання краязнаўчых ведаў, але і ўзмацняе сяброўства, дазваляе вучням і настаўнікам лепш зразумець адзін аднаго.
Працягваць працу ў зададзеным напрамку падштурхоўваюць поспехі, якіх мы дасягнулі (за 6 год свайго існавання толькі музей гісторыі педагогікі Гарадзеншчыны прыняў больш за 9 тыс. наведвальнікаў) і тыя сябры, якімі стаў багаты наш ліцэй. Цікавасць да музея гісторыі педагоггі Гарадзеншчыны і жаданне яго наведаць выказаў сусветна вядомы педагог Ш. А. Аманашвілі. У музейным пакоі інтэрнацыянальнага сяброўства і міжнароднага супрацоўніцтва сустракалі паўнамоцнага пасла Ірландыі ў Літве і Беларусі, мноства замежных дэлегацый. Тут заключаны дамовы аб супрацоўніцтве з навучальнымі ўстановамі Расіі, Літвы, Францыі, Польшчы і інш. У музейным пакоі рэсурсу -і энергазберажэння чытаў лекцыю акадэмік А.Г. Майсіёнак, да таго ж у першы ж год свайго існавання пакой перамог у рэспубліканскай эстафеце "Энергамарафон-2012". У музейным пакоі ваенна-патрыятычнага выхавання адбывалася сустрэча з Героем Савецкага Саюза А.Д. Лебедзевым, іншымі ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікамі ваенных факультэтаў ВНУ рэспублікі.
Несумненна, што музейная праца ў ліцэі мае свой плен. Мноства выхаванцаў лабараторыі "Карані і вытокі" (кіраўнік - А.П. Госцеў), якая дзейнічае пры музеі "Гісторыі педагогікі Гарадзеншчыны ХII-ХХI ст.", сталі прафесійнымі гісторыкамі, працуюць у абласных музеях, а былая ліцэістка С. Рапецкая узначаліла дом-музей М. Багдановіча ў Гродне. Цэлая пляяда маладых гісторыкаў і музейшчыкаў выйшла з ліцэйскіх сцен, сярод іх Д. Нарэль, А. Вашкев1ч, А. Барташэвгч, Д. Люцік, А. Рыбак, Т. Казак, А. Раматоўская, А. Фіронава і інш. Нам невядома, ці звяжуць гэтыя людзі сваё жыццё з музейнай справай назаўсёды, але тое, што іх сэрцы будуць назаўжды адданы роднай старонцы мы не сумняёмся. Лабараторыя стала стартам у жыццё не толью для гісторыкаў, але і хімікаў, медыкаў, журналістаў, якія зараз кожны на сваім месцы з'яуляюцца патрыётамі не толькі Радзімы, але і сваёй справы.
Музей і музейныя пакоі настолькі інтэграваны ў адукацыйна- выхаваўчую сістэму ліцэя, што ліцэісты ўспрымаюць такую практыку як норму і здзіўляюцца таму, што можа быць інакш. Музейная педагогіка стала паўнавартасным звязваючым звяном паміж асобай і грамадствам, сям'ёй, настаунікамі, сродкам патрыятычнага выхавання і фарміравання пачуцця гістарычнай самасвядомасці.
Перспектывы развіцця музейнага напрамку ў ліцэі амаль бязмежныя, сверхзадачай, якую перад сабой ставіць наш педагагічны калектыў з'яўляецца стварэнне на базе кожнага кабінета свайго музейнага пакоя, цесна звязанага з вучэбным прадметам, які там выкладаецца. Канешне, задача гэта даволі амбіцыйная, для гэтага патрэбны апантаныя сваёй справай людзі, але менавіта такія педагогі, на наш погляд, і павінны працаваць у адукацыйных установах новага тыпу, такіх як наш Ліцэй.

А.П. Панцэвіч

 



 

Наш адрес: 230009, г. Гродно, БЛК, 21

тел. 8 (0152) 43-91-89

E-mail: lc1_lyceum@tut.by

 Создание сайта: студия веб-проектов БГУ
CMS WebPerspective