Министерство образования Республики Беларусь
                                                                           Отдел образования, спорта и туризма администрации Ленинского района г. Гродно

 
 

                                                Музеи и музейные комнаты лицея

                                   государственного учреждения образования

                                                   "Лицей № 1 г. Гродно"

 
 

Акция "Чердак.Кладовка.Антрессоль"

Увага!!!

У ліцэі стартуе новая А К Ц Ы Я

 “Гарышча. Кладоўка. Антрэсоль”.

      Музеі і музейныя пакоі ліцэя чакаюць новыя экспанаты! Ліцэісты! У вас ёсць шанец праявіць сваю актыўнасць, дапамагчы музеям, прыняць удзел у жыцці ліцэя.

     Што трэба: пашукайце ў самых пыльных і цяжкадасяжных кутах свайго часовага і пастаяннага месца жыхарства (кватэры, дачы, бабулінай хаце) і знайдзіце хлам, даўно забыты і нікому не патрэбны ў вашай сям’і, які можа стаць каштоўным экспанатам у нашых музеях.

     Якія прадметы? - Музей гісторыі педагогікі Гродзеншчыны: старыя школьныя прадметы да 1970-ых гг. (сшыткі, дзённікі, падручнікі вашых бабуль і дзядуль, пісьмовыя прылады, школьная форма, ранцы і партфелі і г.д.).

Музей спорту і экалагічнага турызму: стары спартыўны інвентар, газеты і часопісы пра спорт,цікавыя медалі і значкі, вымпелы, звязаныя з гродзенскім спортам.

Музейны пакой патрыятычнага выхавання: старыя ваенныя фотаздымкі і іх якасныя фотакопіі, прадметы, якія пабывалі на франтах вайны і ў Афганістане, а таксама ў месцах, дзе праходзілі службу воіны-інтэрнацыяналісты, іншыя цікавыя прадметы ваеннай тэматыкі.

Музейны пакой энерга – і рэсурсазберагання: факелы, старыя цікавыя лямпы і падсвечнікі, люксометры, фатометры, макеты, літаратура, плакаты, усё тое, што можна спрычыніць да тэмы рэсурсу і энергазберагання.

Музей гісторыі фотаздымка: старыя фотаапараты і фотаабсталяванне, цікавыя арыгінальныя чорна-белыя фотаздымкі, якія раскажуць гледачу аб жыцці Гродна і яго жыхароў, даваенныя фота любога зместу, фоталітаратура старая і сучасная.



 

Наш адрес: 230009, г. Гродно, БЛК, 21

тел. 8 (0152) 43-91-89

E-mail: lc1_lyceum@tut.by

 Создание сайта: студия веб-проектов БГУ
CMS WebPerspective