Министерство образования Республики Беларусь
                                                                           Отдел образования, спорта и туризма администрации Ленинского района г. Гродно

 
 

                                                Музеи и музейные комнаты лицея

                                   государственного учреждения образования

                                                   "Лицей № 1 г. Гродно"

 
 

ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ І МУЗЕЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

    Задумка музея адносіцца да верасня 1995 г., калі было прынята рашэнне аб стварэнні на базе СШ №27 г. Гродна многапрофільнага ліцэя. Сябры краязнаўчай лабараторыі “Карані і вытокі”, якая стварылася тут толькі што пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара школы па беларускіх гуманітарных класах А.П. Госцева, вырашылі распачаць збор экспанатаў для будучага ліцэйскага музея. Але які музей? Краязнаўчы – надта шырокая  тэма (тут і прырода, і культура краю), якую ў межах навучальнага будынку ахапіць нерэальна. Даволі хутка логіка разважанняў вывела энтузіястаў на ідэю музея гісторыі педагогікі. Бо праз узаемадзеянні настаўнікаў і вучняў, дзейнасць канкрэтных навучальных устаноў Гарадзеншчыны магчыма “ахапіць неахопнае” і такім чынам адлюстраваць фактычна ўсе праявы прыроды – як першай (уласна прыроды), так і прыроды другой (культуры).

    Пад ідэю лёгка падвесці канцэпцыю, якую з цягам часу застаецца ўдакладняць і канкрэтызаваць.

    Канцэпцыя будучага музея рапрацоўвалася на паседжаннях краязнаўчай лабараторыі і ў выніку звялася да тэзы: паказаць як змяналася педагагічная парадыгма на землях Гарадзеншчыны з цягам стагоддзяў у сувязі са зменай палітычнай улады, а таксама адпаведна соцыа-культурнай сітуацыі, адзначыць набыткі і страты, а таксама выявіць пераемнасць адукацыйна-выхаваўчага працэсу; адлюстраванне канцэпцыі ажыццявіць на фоне геапалітычных утварэнняў з цэнтрам ў Горадзене-Гродна  на працягу 12-21 стагоддзяў з дапамогай эканаграфіі адметных навучальных устаноў, выдатных педагогаў і вучняў – усяго, што канкрэтна ўтварае педагагічную прастору. Крытэрыі, па якіх вызначаюцца героі музея – настаўнікі і вучні, якія ці сваім паходжаннем  ці сваім навучаннем ці сваёй дзейнасцю звязаны з Гарадзеншчынай у канкрэтныя перыяды яе гістарычнага існавання.

    На шэрагу спецыяльных паседжанняў сябры лабараторыі – вучні ліцэйскіх класаў СШ №27 разам са сваім кіраўніком 
   - пачалі збор адпаведнай інфармацыі і будучых музейных экспанатаў;
  - склалі службовую запіску (лістапад 1996 года) на імя дырэктара ліцэя з канстатацыяй факта, што ў ліцэі створаны рэальныя перадумовы для падрыхтоўкі музейнай экспазіцыі і з прапановай прадаставіць адно з памяшканняў ліцэя для гэтай экспазіцыі.

    Менавіта службовую запіску наконт таго, что створаны рэальныя ўмовы для разгортвання экспазіцыі музея, можна лічыць Актам, які  афіцыйна зафіксаваў нараджэнне музея.

     Хутка вызначыўся музейны актыў вучняў: Бузук Яўген, Жывулька Аляксандр, Вашкевіч Андрэй, Кеўляк Віталь, Нарэль Дзяніс, Рыбак Алег і інш. На сёняшні дзень усе яны завяршылі сваю вышэйшую адукацыію і працуюць, а многія працягваюць вучобу у аспірантуры і рыхтуюцца да абароны кандыдатскіх дысэртацый. Што тычыцца А. Вашкевіча і Д. Нарэля, то яны зараз навуковыя супрацоўнікі гродзенскіх дзяржаўных музеяў і бадай што ўсе гады вучобы ў ГрДзУ працягвалі актыўнае супрацоўніцтва з актывам нашага музея.

     Калі, акрамя канцэпцыі быў створаны перспектыўны спіс галоўных герояў будучага музея, пачынаючы ад Уладзіміра Манамаха і першых гарадзенскіх князёў, паволі распачаўся збор экспанатаў, разнастайных звестак, іканаграфіі.

     На ўсіх этапах нараджэння і існавання музея адбывалася творчае і навукова-даследчае супрацоўніцтва настаўнікаў і вучняў і можна канкрэтна сцвярджаць аб выключнай самадзейнасці маладых даследчыкаў. 

     Першай ластаўкай будучага музея стаўся трохчастны стэнд (1997 г.) “Фрагмент истории.  Педагогческое пространство Гродно конца 19 – начала 20 века: учебные заведения, педагоги, ученики”, які быў падрыхтаваны  вучнямі-актывістамі па матэрыялах, якія ім прадаставілі педагогі ліцэя А.А. Смірноў і А.П. Госцеў. Гэты стэнд пэўны час правісеў на другім паверсе музея. Для трохчастнага стэнда кіраўнікі – настаўнік гісторыі ліцэя Смірноў А.А. і метадыст Госцеў А.П. забяспечылі вучняў ксеракопіямі архіўных матэрыялаў – усё астатняе група вучняў з васьмі чалавек зрабіла абсалютна самастойна: канцэпцыя стэндаў, фота- і ксеракопіі музейных экспанатаў, мастацкае афрмленне (Яўген Бузук нават з’імітаваў афармленне рэпрадукцый старых гродзенскіх паштовак пад фотаздымкі з адпаведнымі віньеткамі пачатку ХХ стагоддзя).

 

   

   

     Наступны этап – 2001-2004 гг.: невялічкая дзьвухвітрынная экспазыцыя ў 205 кабінеце, у якім А.П. Госцеў (з 1 верасня 1996 г. метадыст ліцэя) выкладае астраномію. Гэта быў не толькі другі этап на шляху стварэння музея, а надзвычай моцны імпульс для папаўнення яго экспанатамі.

     30 верасня 2005 г., напярэдадні Дня настаўніка ў 205 кабінеце ўрачыста адчыніўся музейны пакой. У яго стварэнні актыўны удзел прынялі вучні і іх бацькі, настаўнікі і выпускнікі ліцэя. Трэба адзначыць, што найбольшы удзел у стварэнні экспазыцыі музейнага пакою прынялі дырэктар ліцэя А. П. Панцэвіч, выкладчык мастацтва А.П. Півавар, настаўніца фізікі Л.П. Госцева, выпускнікі 1999 г. А. Вашкевіч і Д. Нарэль.

   Зараз краязнаўчая лабараторыя “Карані і вытокі” – ядро навукова-даследчай дзейнасці ліцэйскага музея “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны ХІІ - ХХІ ст.”

   “Разынка” экспазыцыі – сумесныя адукацыйныя прадукты вучняў і настаўнікаў ліцэя.

 

Формы работы музея (традыцыйныя і інавацыйныя):

 

1.  Тэматычныя і інтэграваныя ўрокі

 

 

2.  Майстар-класы

 

     

Майстар-клас па выкананню прывілея Боны Сфорцы 1540 года па стварэнню герба Гродна - на Першых Румлёўскіх чытаннях
17 лютага 2004 года (вучні гімназіі №1 і ліцэя №1 г. Гродна)

 

3. Экскурсіі для гасцей музея

 

   

 

4.  Сустрэчы з цікавымі людзьмі

 

    

Сустрэча з беларускім паэтам Міхасём Скоблам

 

5.   Семінары па археалогіі і ліцэйскія канферэцыі

 

 

     

 

 

Канферэнцыя “Помнікі рэгіянальнай культуры” 14 мая 1997 года

 

6.   Навукова-даследчыя экспедыцыі

 

    

 



 

Наш адрес: 230009, г. Гродно, БЛК, 21

тел. 8 (0152) 43-91-89

E-mail: lc1_lyceum@tut.by

 Создание сайта: студия веб-проектов БГУ
CMS WebPerspective