Министерство образования Республики Беларусь
                                                                                Отдел образования, спорта и туризма администрации Ленинского района г. Гродно

 

 
 

                                      Музеи и музейные комнаты лицея

                                   государственного учреждения образования

                                    "Лицей № 1 г. Гродно"

 
  
ГІСТОРЫЯ ПЕДАГОГІКІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ XII-XXI СТ.СТ.

Музей адчынены 30 верасня 2005 года як неад'емны элемент выхаваўчай сістэмы ліцэя з мэтай пераўтварэння яго ў паўнавартасны музей гісторыі педагогікі Гродзеншчыны.
Агульная канцэпцыя музея - даследаваць і адлюстраваць працэс развіцця адукацыйна-выхаваўчай парадыгмы Гродзеншчыны праз асобы педагогаў і вучняў, адукацыйныя ўстановы самых разнастайных тыпаў, любых іншых структурных складаючых яскравай педагагічнай прасторы Прынёмання краю на фоне геа-палітычных утварэнняў XII-XXI стагоддзяў з цэнтрам у г. Горадзен-Гродна і іх гісторыка-культурных стратаў і дасягненняў.
Агульная канцэпцыя музея выяўлена ў музейным пакоі праз 299 экспанатаў, 10 стэндаў і 10 вітрынаў, а таксама праз 2 асобныя вітрыны з набыткамі актывістаў музея (мелавыя акаменеласці, старажытная кераміка, посуд, кафля) пад час разнастайных навуковых экспедыцый па Старому Гродна і наваколлі.
Звышмэта стварэння і дзейнасці музея: цэласнае асэнсаванне педагагічнай прасторы Гродзенскай вобласці XXI стагоддзя.

 

 

 

 

 

 

 



Функцыi музея

  • навукова-даследчая
  • прапагандыстска-пазнавальная
  • адукацыйна-выхаваўчая (мае наступныя ўзроўні рэалізацыі):
    • межпрадметны кабінет, дзе ўрокі праводзяцца ці інтэграваныя ці па асобных дысцыплінах;
    • пазакласная дадатковая адукацыя;
    • прафесійная арыентацыя вучняў: архіўная справа, гісторыя, геаграфія, археалогія, музейная справа.

Практыкуецца выпуск інформацыйных бюлетэняў да памятных датаў ў педагогіцы і юбілеяў выдатных педагогаў Гродзеншчыны.
Педагогіка гэта перш за ўсё асобы, асобы вучня і настаўніка, ўзаемадзеянне якіх выводзіць на неабмежаваны ахоп “усяго з усім”, на здольнасць насуперак катэгарычнаму сцвярджэнню Казьмы Пруткова “обьять необьятное”. Толькі некалькі імёнаў для прыкладу: Жан Эмануэль Жылібер, Канстанцін Тызенгаўз, Адам Міцкевіч, Яўстафі Арлоўскі, браты Іваноўскія і браты Урублеўскія, Ян Каханоўскі, Міхась Васілёк, Аляксей Карпюк, Алесь Белакоз. За кожнай такой асобай стаіць цэлы комплекс разнастайных дзеянняў з канкрэтнымі яскравымі вынікамі, адлюстраванне якіх сродкамі музейнай дзейнасці актывістаў музея паступова наблізіць нас да пастаўленай мэты. А калі да гэтага дадаць вывучэнне гісторыі асобных навучальных устаноў, выяўленне падабенства ці перазоваў педагагічных парадыгм ў розныя эпохі – то мы якраз і атрымаем такую пажаданую ў навуковых доследах цэласнасць даследавання роднага краю, якая арганічна спалучаецца з імкненнем да самарэалізацыі як педагогаў, так і іх выхаванцаў.
Сапраўднай “ізюмінкай” музейнага пакоя з’яўляюцца адукацыйныя прадукты – творчыя працы навучэнцаў ліцэя.

План развіцця музейнага пакоя прадугледжвае:

  1. Забеспячэнне статуса музея (афармленне неабходнай дакументацыі, складанне тэматыка-экспазыцынга плана, паспартызацыя фондаў, атрыбуцыя і рэстаўрацыя экспанатаў).
  2. Правядзенне навукова-даследчай дзейнасці: вызучэнне гісторыі асобных навучальных устаноў, дзейнасці асобных педагогаў мінулага і сучаснасці, вывучэнне як гісторыі выкладання, так і педагагічных сістэм па асобных навучальных прадметах і настаўніках (гісторыі і грамадскіх дысцыплінаў, моваў і літаратураў, матэмацы, фізіцы, астраноміі, хіміі, біялогіі, мастацтву і рэлігіі, фізічнай культуры), арганізацыя інтэрнет-сайта музейнага пакоя.

Працэс выхавання вучняў праз школьны музей “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны XII-XXI стагоддзяў” ўмоўна можна падзяліць на два напрамкі: 1. Удзел у стварэнні, развіцці і актыўнай дзейнасці музея. 2. Далучэнне да набыткаў музея праз экскурсію (ці шэраг – комплекс – экскурсій), правядзенне інтэграваных і тэматычных урокаў па любому з школьных вучэбных прадметаў.
Першы напрамак прадугледжвае ахоп абмежаванай колькасці вучняў – аматараў разнастайнай творчай, даследчай, архіўнай і іншай музейнай дзейнасці. Не абавязкова гэта павінны быць толькі навучэнцы нашага ліцэя. Другі напрамак дазваляе ахапіць практычна неабмежаванае кола вучняў не толькі з Гродзенскай вобласці, але і з усёй Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных наведвальнікаў музея.
Музей як састаўны элемент выхаваўчай сістэмы ліцэя паўнавартаснае связуючае звяно ў адносiнах памiж асобай i грамадствам, асобай i сям'ёй, асобай i асобай, сродак фарміоравання ў рэгiянальным соцыўме маральных, агульначалавечых адносiн на прыкладзе педагагічных традыцый Прынёманскага краю.
На базе музейнага пакоя пад кіраўніцтвам Госцева А.П. працуе краязнаўчая лабараторыя “Карані і вытокі”.

Наш дэвіз:

“Няхай віецца вакол жалезнай логікі фактаў срэбраная стужка фантазіі”



 

Наш адрес: 230009, г. Гродно, БЛК, 21

тел. 8 (0152) 43-91-89

E-mail: lc1_lyceum@tut.by

 Cоздание сайта: студия веб-проектов БГУ
CMS WebPerspective